«МІРНЫ» АТАМ
Кажуць,
атаму сіла вядома —
Падлічылі
энергію людзі.
Паўстае
ўсё ж пытанне свядома:
Ці
заўжды ж мірны атам той будзе?
У
Чарнобылі выбух быў. Чулі?
Што
з таго? А якая мне справа?
А
пасля звесткі ўсіх скалыхнулі...
-Які
ж фон тут у нас — вось цікава?
Пачалі
радыяцыю мерыць.
Словы
новыя: «бэры» і «рады»,
I
“рэнтгены” — аж цяжка паверыць,
А
ўрачы ўжо даюць нам парады:
Тое
— нельга, а гэтае — можна,
Так
дазволена, так — небяспека.
Неяк
жыць пачалі асцярожна:
Атам
ворагам стаў чалавека.
Называлі
ж яго: «мірны» атам,
Прысвячалі
яму нават песні.
Чаму
ж ворагам стаў ён заклятым?
Чаму
песень няма на прадвесні?
Атам
мірны тады, як спакойна
Служыць
ён на карысць чалавеку,
А
калі ўжываць яго ў войнах
Не
дажыць нікаму свайго веку.
Я
ўсіх жыхароў на планеце
Папярэдзіць хацеў бы пра атам:
Людзі!
Атам, паверце мне, — розны.
Калі
мірны — усім дапаможа.
А
са зброяй — ён вораг сур’ёзны,
Загубіць
чалавецтва ён можа.
Дык
давайце ж усе намаганні
Прыкладзем,
каб быў мірным заўсёды
Кожны
атам, і каб на світанні
Мірны
дзень сустракалі народы.
Леў
Белянінаў
«САМОТЕВИЧИ РОДНЫЕ…»
Самотевичи
родные,
боль
и радость вы моя.
Сердцу
очень больно видеть
пустоту
в родных краях.
Были
вы когда-то центром,
это
знали все у нас,
И
на ярмарку у церкви
люд
съезжался каждый раз.
Прославляли
вас и земли,
и
сады, и урожай,
Кто
бы мог подумать,
что
нам скажут: «Уезжай...»
Что
придется нам покинуть
дом
родной и край родной,
Приехав
на чужбину жить
с
разбитою душой.
Пережить
обиду в сердце
очень
трудно старикам,
Ведь
пришлось им всем покинуть то,
что
нажито в веках:
И
речушку Черноутку,
и
«местечко» — центр наш,
Церковь,
что стоит поныне,
и
над ней не властен час.
Жизнь
идет своей дорогой,
нам
ее не удержать,
Где
б мы ни были сегодня —
Родина
всегда нам мать.
Мы
живем в поселке новом,
светлом,
развитом, большом.
Здесь
теперь родные корни,
здесь
теперь родимый дом.
Валентина Лахтикова
I Ў СВЕЦЕ АДЗІН, І Ў СЭРЦЫ АДЗІНЫ
Малая
радзіма – пяшчота з журбою,
Нас
лёс раздзяліў назаўсёды з табою.
3
табою жывою я бачусь на здымках,
Дзе
бацька і маці са мною ў абдымках,
Дзе
родныя хаты, жыццё струмяніцца.
Хто
ж ведаў, што можа такое здарыцца?
Адкуль
наляцела ліхая навала
I
хату, і вёску маю зруйнавала?
3
Чарнобыля гора, з Чарнобыля смута,
3
Чарнобыля слёзы, людскія пакуты
Аб
той невялічкай, любімай, адзінай,
Атручанай
атамам малай радзіме.
Так
хочацца мне па сцяжыначцы роснай
Прабегчы
ізноў як калісь,
Паслухаць,
як песні і зранку, і позна
Па
ўсёй маёй вёсцы лілісь.
Ці
свята гудзе, ці вяселле гуляе,
Вясковы
хлапец-маладзец
Дастане
гармонік ды так ён зайграе –
Трымайся
тады, Дубяец!
Ніхто
не ўсядзіць, ні малы, ні старэнькі,
Гуляюць
усе да відна.
Эх,
мой Дубяец, мой куточак маленькі,
Мілей
цябе ў свеце няма!
Праходзіць
жыццё ў справах і мітусні,
Адна
за другой — вёсны і зімы.
А
ты, Дубяец, будзеш, як і заўжды,
І
ў свеце адзін, і ў сэрцы адзіны.
Наталля
Кірэенка
(агр.
Муравілле)
Вялікі Бор
Івану Чыгрынаву
Над
Вялікім Борам —
Над
вялікім горам
Плача
ў небе жораў.
Над
палын-травой,
Над
зямлёй сівой
Плач
праносіць свой.
Вось
Яўменаў двор...
Вось
Дзянісаў двор...
Вось
Мікітаў двор...
Не
відаць вясла,
Не
гудзе пчала,
Не
звініць піла.
Не
шукай, дарма.
Не
гукай, дарма —
Іх
ужо няма.
Іхні
дух да зораў
Адляцеў,
як жораў
Жораў
над Вялікім Борам.
Алесь Пісьмянкоў
ГОРКІ ЎСПАМІН…
Мой
куточак родны, вясной — сінія нябесы,
Мілагучным
спевам цешыцца зямля.
На
Святым, на возеры,
рыба
водзіць плёсы,
Ды
толькі неўзараная навокал зямля.
Дык
чаму ж пустуе гэтая зямелька?
Чаму
неўзараныя навокал палі?
Можа
ў гэтым месцы
шмат
гадоў гуляюць,
Туляюцца
ад працы, ад спраў гультаі.
Не,
не жыве ніхто тут, не спявае песні,
Няма
тут ні працы, няма й гультаёў,
А
вясной, у красавіку, усе сюды збіраюцца,
Землякі
сустрэцца зноў
у
абшарах палёў.
А
было ж жыццё тут, працавалі людзі,
Адгукалась
рэха мільёнамі слоў,
Зараз,
нібы ў казцы, у гушчары зялёным,
У
цішы, у роздуме спіць Вялікі Бор.
Кавычыцы,
Гутка, Вараноўка,
Мокрае,
Зацішша...
Няма
гэтых вёсак, зараслі палі,
Толькі
вецер ціха сосны там калыша,
Нібы
нас пытае пра мір на зямлі.
Як
пасля Вялікай, як пасля Айчыннай,
Сады
сірацінамі дзе-нідзе стаяць,
А
пад пясчаным пластам,
у
бугарках маленькіх,
Школы,
дамы зруйнаваныя,
былога
сны глядзяць.
Сняць
яны часіну, як калісь, вясною,
Праплывалі
хмары над краем чарадою,
Праплылі
тады, зніклі хмараў лікі,
Але
след пасля сябе пакінулі вялікі.
Гэты
край Зарэчным людзі называлі,
Бо
за Бесяддзю быў, каля ракі.
I
калгас па-гэтаму так усе віталі.
Лепшай
назвы не шукаў ніхто тады.
Як
сады квітнелі там, зараз успамінаем!
Як
буслы зляталіся ранняю вясной.
Цягне
нас пабачыцъ, ногі зноў ступаюць,
Ды
далекавата да мясціны той.
Малую
радзіму дабром успамінаем,
Вёску
дарагую помнім усё жыццё,
Бо
яна ў свеце самая святая,
Самае
дрыготкае ў сэрцы ныццё.
Першыя
сустрэчы, першыя растанні
Пад
Зарэчным небам успамінаем мы,
Першыя
каханні, з любымі спатканні
У
кожнага ў думках да апошняй вясны.
І
бывае часам думка залятае:
-
Як жылі б цяпер мы ў вёсачцы той,
-
Як цвілі б і зараз сады ў час спаткання,
-
Як буслы б зляталіся ранняю вясной?
Раіса Усава
НА РАДЗІМУ ЧЫГРЫНАВА…
Да
Вялікага Бору ісці пехатой,
Ты
не здолееш, хоць малады,
Каб
прайсціся з бацькамі дарогаю той,
Мы
заўжды бралі пропуск туды.
Да
мястэчкаў знаёмага нам земляка,
Што
Іванам Чыгрынавым клічуць.
Дзе
радзіўся ён, рос, сіл жыцця набіраў,
Тое
месца Радзімаю лічуць.
На
Радзіме Чыгрынава – ціш і спакой,
Толькі
дрэвы аб нечым гамоняць.
Я,
здаецца, не бачыў мясціны такой,
Дзе
прырода ў сабе цуды тоіць.
Тоіць
думкі свае, тоіць справы свае,
Не
прывыкла казаць і тлумачыць.
Ах,
як звонка салоўка шчабеча-пяе,
Гэта
трэба паслухаць, пабачыць.
Па
Вялікаму Бору вельмі лёгка ісці,
Ды
бацькі штось ідуць без настрою,
Тут
жылі і хадзілі ў школу яны,
Тут
сваволілі летняй парою.
Вось
і месца, дзе жыў знакаміты зямляк,
Ля
дарогі, падпісана ярка –
Дом
ІванаЧыгрынава – бачыш здаля,
Да
мясціны пакрочылі шпарка.
А
навокал, якая паўсюль прыгажосць:
Сосны
стромкія, елкі,бярозы…
Як
у пушчы глухой, звер-жыхар,а не госць,
Заяц
выскачыў, выбеглі козы.
Толькі
слёзы ў мамы адна за другой,
На
раснічках і коцяцца ніцам,
Разумею
яе, бо бацькі тут душой,
Адчуваюць
сустрэчу з дзяцінствам.
Тут
дзяцінства, юнацтва ўсе роўна жыве,
Наўздагон
не дагоніш – на ўцеху,
Успамін-успамінам
плыве і плыве,
Яму
крыкнеш – яно табе рэхам.
На
Радзіме Чыгрынава – ніхто не жыве,
Толькі
вецер у соснах гуляе,
Песень
звонкіх ніхто нікаму не пяе,
Хоць
і ў свята туды хто трапляе.
Але
пройдзеш дарогаю,сцежкай прамчыш,
Набіраешся
сіл – не падман!!!
Бо
тут крочыў і бегаў, і з вудай хадзіў –
Знакаміты
зямляк наш – Чыгрынаў Іван.
Кірыл Усаў
ЧЕРНОБЫЛЬСКИЙ СЛЕД
Жизнь
чернобыльским эхом пронеслась надо мной,
Я
когда-то всем этим насытилась с лихвой...
Прямо
с юности светлой в полуброшенный край,
Спорят
лютики с ветром там, где был урожай...
Годы
быстро промчались - прежней юности нет,
Но
на сердце остался тот чернобыльский след.
И
опять эта зона, этот дьявольский край,
Красотой
наделённый, этот край-самурай!
Нет,
не хватит мне мочи, там, где пепел и стынь.
Ветер
злобно хохочет, развлекая полынь.
Сиротинушки-хаты,
на окошках кресты,
Словно
Божьи заплаты нежилой пустоты....
Боль
подальше запрячу, стелет пух снеговей...
Залечи
неудачи Беларуси моей!
Наталья Азаренка
УСПАМІНЫ
Ад
Вётухны толькі адны ўспаміны,
Там
сцежка была, ну а тут – родны дом.
Мяне
зразумее, хто кут свой пакінуў,
Цяжэй
удвая, што не вернемся зноў.
Не
скрыпне калітка да роднае хаты.
Ды
й хаты бацькоўскай няма ўжо даўно,
Што
з Мінску мяне сустракала да свята,
Душу
напаўняла цяплом і святлом.
Дзіцячаму
смеху не ліцца там болей,
Не
вернецца бусел да ліпы вясной.
Не
вернеш нічога, і крыўдна да болю,
Маіх
землякоў як лісцё разнясло.
Ўспаміны,
ўспаміны, аж сэрца заные
І
думкі ў мінулае зноў завялі.
Здаецца,
вось толькі былі маладыя,
А
тут ужо сын і дачка падраслі.
І
я перадам ім як спадчыну тую
Гісторыю
роднай, цудоўнай зямлі.
Хай
край свой радзімы заўсёды шануюць,
Каб
толькі мы ў міры і згодзе жылі.
Наталля Лебедзева
- Ліпніцкая
Ах,
якая вада ў Калодзецкай,
Хоць
бяры ды на продаж вязі!
Калі
вып’еш —
Душа
амалодзіцца,
Калі
вып’еш —
Яшчэ
папрасі!
Гэта
з маленства мне помніцца,
Гэта
адтуль прыплылі галасы,
Гэта
ходзіць мая бяссонніца
Ля
чарнобыльскай паласы.
Дзе
не сеецца, не малоціцца,
Дзе
ніколі ніхто не народзіцца.
Што
ж ты,
Сэрца,
Калоцішся
Ля
пустога калодзежа?
Алесь Пісьмянкоў
В ПАМЯТЬ О МАЛОЙ РОДИНЕ
Деревне Вётухна* Костюковичского района
Могилёвской области.
Часто
кажется, что из прошлого
Нам
нельзя возвратить ни дня...
Столько
было всего хорошего,
И
всё утрачено для тебя...
Но
однажды тебе приснится,
Как
со школы ты шёл домой -
Это
прошлое в дом стучится!
Поскорей
ему дверь открой!
Пусть
нахлынут воспоминанья,
Пусть
напомнят тебе о той
Нежной,
ласковой и желанной
...деревеньке
твоей родной.
Деревеньке
простой, «колхознице»,
Той,
с которой пришлось расстаться.
К
ней вернуться порою хочется,
Только
некуда возвращаться.
Пустырём
её люди «заняли».
Заросло
всё густыми травами...
Не
убили нас всех – ранили,
Ведь
без родины нас оставили.
И
с той раной, слезами выжженной,
Разнесли
нас в края далёкие,
Чтоб
увидеть, а как мы выживем
Разобщённые,
одинокие....
От
обиды заноет сердце
И
вернётся былая грусть,
А
глаза, как от горсти перца,
Заслезятся...
Ну, что же пусть!
Ты
возьмёшь фотографии в руки,
Телефонную
трубку возьмёшь,
Но
терпеть ностальгии муку
Ты
не станешь, не переждёшь.
А
быть может опять сорвёшься,
Непонятным
родным покажешься,
Сядешь
в поезд, в авто, вернёшься...
В
детство, в юность... И там останешься...
Ненадолго
– на миг, на вечер ли,
Но
ты школьником вдруг окажешься.
Тебе
фото покажется встречею,
Встреча
прошлым самим покажется.
Там,
где бабушкин дом бревенчатый
Нам
казался избушкой сказочной...
С
нашим прошлым мы все обвенчаны,
Пуповиной
незримой связаны.
Карты
давних тропинок хоженых,
Что
ногами босыми меряли,
Капиллярами
в нас проложены,
Чтобы
помнили то, во что верили...
...В
общем нам позабыть о Родине
Не
позволят души порывы.
Сколько
б не было в жизни пройдено
Будем
помнить...
Пока
мы живы.
Баринов Мишель
ВЁСКА
Над
пожняю лятае шэры птах,
Блішчыць
рачулкі вузкая палоска,
Прыходзіць
вёска да мяне — у снах —
Чарнобылем
адселеная вёска.
Няма
там больш калодзежаў, двароў,
Дагледжаных
кабетамі гародаў,
Там
нават рыба з глыбіні віроў
Сплыла
далей кудысьці ад народа.
Куды
ні глянь — палын і лебяда,
Буяе
аж да неба пустазелле,
Прыйшла
сюды вялікая бяда,
Атрутнае
прынесла людзям зелле.
Яны
з сваіх наседжаных мясцін
У
гарады крануліся па рэйках,
Ды
большасць цеплыню сваіх хацін
Змяніла
на катэджыкі ў Шарэйках.
Дзе
ў кожнага цяпер водаправод,
I
гарадскія зручнасці пад бокам,
Але
сумуе вельмі мой народ,
Жадае
паглядзець адным хоць вокам
На
пожню, дзе крычыць тужліва птах,
Дзе
ўецца рэчкі вузкая палоска,
Адкуль
прыходзіць у трывожных снах
Пакінутая
назаўсёды вёска.
Мікола
Леўчанка
МАЯ ВЁСКА
Замецена
снегам, як белым заслана абрусам,
Марозным
узорам расквечаны вокны твае.
Стаіш,
мая вёска, — жаданы для сэрца прытулак,
Куды
ўсё імкнуцца і думкі, і мары мае.
Як
часта спагады, збавення шукаю я дома,
Бо
помню да дробязей родную хату сваю.
Што
маці мне кажа, я сэрцам пачую, вядама!
З
адкрытай душою дзяўчынкай малою стаю.
На
споведзь, з дарог, імкнуся сюды да вытокаў,
Да
белых бяроз, да крыштальнай гаючай вады.
Радзіма
мая, я заўсёды з табою,
I
ў шчасці, і ў горы адна ты навек, назаўжды.
Ларыса Вырко
МАЕЙ ВЁСЦЫ БРАЦЬКАВІЧЫ ПРЫСВЯЧАЮ
Па
вясне, як вецер загамоніць з лісцем,
Аб
сваіх сакрэтах мне раскажа лес.
Зноў
мяне пакліча памяць аб дзяцінстве
Ў
родны кут далёкі, у цвітучы бэз.
Белых
кветак воблака з неба спусцілася
I
ўпала ў зелень пад маім акном.
Недзе
там, пад хатаю, ластаўка журылася
Ў
вёсцы, што пакінута ўжо каторы год.
Шчабятуха-ластаўка
лётае па хаце
I
збірае трэскі ў сваё гняздо.
Вокны
скразнякамі прадувае вецер.
Нас
не кліча маці сесці за сталом.
Пастаю
пад клёнам, пад шатром зялёным.
У
двары сцяною дзікая трава.
I
на нашым полі новы лес гамоніць,
Застаюцца
ў згодзе неба і зямля.
Ларыса Вырко
Колькі
год не дае спакою
Гэты
боль, у сэрцы смутак-туга.
Цягне,
кліча мяне дадому
Вёска-выселенка
мая.
Палячу
я зязюляй шэраю
У
забыты пакінуты сад.
Быць
не можа, усё не веру я,
Што
не стрэну цябе ля прысад.
У
белым вэлюме сад вясновы,
У
агародзе зялёны мурог.
Ціха
вёска стаіць, нерухома.
У
хату страшна ступіць за парог.
Тут
жывуць летуценні з вераю,
Тут
свая чарада гадзін,
I
кувае зязюля шэрая –
Мой
жывы аб табе ўспамін.
Ларыса Вырко
ПРОСТИ, ДЕРЕВЕНЬКА МОЯ...
Это
не сказка, а страшная быль –
Убила
деревню смертельная пыль.
Не
скрипнет журавль, не крикнет петух,
Не
выгонет стадо веселый пастух.
Там,
где была родниковой вода,
Её
отравила злая беда.
Стала
злой ягода, рыба в реке,
Лес
стал зловещим, что вдалеке.
Некому
сеять и убирать,
Некому
землю руками ласкать,
Солнышко
утром некому ждать,
Из
дома родного не выглянет мать.
И
одичали от горя коты...
Куда
ж, деревенька, поделася ты?
Где
же калитка, резной палисад?
(Лишь
почерневшие трубы торчат).
Стало
все жутким, стало чужим,
То,
что до боли было родным.
Сердце
сжимается, в горле комок,
Мокрым от слез стал измятый платок.
Могильники
– раны на теле земли,
Скорбный
укор, что сберечь не смогли
Родину, дом, леса и поля.
Прости,
мать родная, земелька моя!
Людмила
Бардовская
ПОЛЕ ПОЛЫНИ
Поле
полыни. Чернобыля след.
Его
не стирает времени бег.
Было
ли это? Было ль оно?
Мысли
бегут, как немое кино...
Тупится
взгляд на седую полынь –
Здесь
васильков была светлая синь.
Ветер
здесь хлебные волны гонял.
Дождик
поля их зерном наливал.
Жаворонок
утром трели дарил,
Хлебное
поле песней будил.
Радовал
колос, звенела коса,
Зарёй
улыбались в ответ небеса.
Колос
тяжелый лился зерном,
Но
все это в прошлом,
Все
это в былом,
А
ныне – здесь горькое поле полыни.
Людмила
Бардовская
ВЕПРИНСКИЕ ФЛОКСЫ
Дорога
бесконечною лентой вьётся,
Могильники-дома
мелькают там и тут.
Здесь
жизни нить жестоко рвётся.
Малиновые
флоксы сердце жгут
У
каждого былого дома.
Скорбя
и помня мёртвых и живых,
Цветут
свидетели чернобыльского грома,
И
нет прекрасней и страшнее их.
Склонили
головы под тяжестью соцветий,
Цветут
наперекор стихии и судьбе...
Пройдёт ещё немало на земле столетий,
Когда
исчезнет смысл в борьбе.
Опять,
как в прошлом, вспыхнут ярко
Малиновые
флоксы на заре.
И
снова цепко, жадно, жарко
Жизнь
возродится на израненной Земле.
Людмила
Бардовская
А СВАЮ ВЁСКУ Я ПЕРАЖЫЎ
А
сваю вёску я перажыў,
Не
бываць мне больш тут нават госцем,
Вось
і мой дом у доле ляжыць,
Пахаваны,
як дзед на пагосце.
Пахавана
былое жыццё,
Што
малою радзімай завецца,
Дзе
хлапечага брацтва касцёр
Трапяткімі
пачуццямі б’ецца.
Тут
магіл не вартуюць крыжы,
Толькі
вецер у вочы б’е колкі,
А
раўчук да рачулкі бяжыць,
Як
дзяцінства ў юначыя золкі.
Дзе
знайшоў я ля жытняй мяжы
I
святое, і роднае штосьці,
Ды
сваю вёску я перажыў,
Не
бываць мне больш тут нават госцем.
Мікола Мельнікаў
У ЛЮБЫХ МЯСЦІНАХ
Апяюць
і аплачуць завеі
На
Радзіме пакінуты дом,
Дзе
ў чаканні нязбытнай надзеі
Клён
схіліўся ў журбе пад акном.
Стукне
ў шыбу, як даўні знаёмы,
Што
спытаў бы ізноў пра начлег,
Ды
не пырснуць святлом вокны дома,
Ад
якога на сэрцы цяплей.
I
няўтуленай гэтай часінай,
Як
змяшаецца неба і шыр,
Зябка
памяці ў любых мясцінах
I
нязвыкла балючай душы.
Там
адны завірухі гуляюць –
Утрапёныя
дзеці зімы,
Родны
дом прытуліўся да гаю
I
здранцвеў у пытанні нямым.
Мікола Мельнікаў
ПЕРАСЯЛЕНЕЦ
Мяне
ратуеш ты і горад,
Але
ж заўсёды ў вёсцы жыў,
Світанак
сустракаў шчэ ўчора
Я
ля жытнёвае мяжы.
Гадаў
рамонак аб любові,
I
васілёк пра шчасце пеў...
Няўжо
быў непатрэбны болей
Абсягу
роднаму, што спеў?
Трымцяць
асеннія дажджынкі,
А
сэрца мкнецца ў вёску зноў –
Ці
на нязбытныя дажынкі,
Ці
да бярозавых гаёў?
Яшчэ
жывуць мае там мары,
Нішто
спакой іх не кране,
Але
чарнобыльскія хмары
Лёс
вырашылі за мяне.
О,
над Бярэзінаю горад,
Гляджу
з высокіх берагоў...
Відаць,
няма дабра — без гора
І
без тугі, — што за любоў!
Мікола Мельнікаў
ЧАРНОБЫЛЬ
Сонца
з тугою з нябёс пазірае...
Колькі
ўжо год па-над згубленым краем
Вецер
такі, як усюды, ды цішай
Вербы
старыя над рэчкай калыша.
Тыя
ж лясы, толькі птушак нячутна.
Кветкі
ўсе тыя ж. I гэтак пакутна
Шэрыя
хмары льюць слёзы над полем:
Ведаюць,
пэўна, аб згубленай долі.
Хаты
пакінуты, вокны забітыя.
Плач,
мая вёсачка, шчасцем забытая:
Быццам
праклён над тваёй галавой –
Чорнае
гора, злы чорны боль.
Чыясьці
памылка бяду нарабіла,
Колькі
шляхоў неадкрытых згубіла!
Гора,
нябачнае воку чужому.
Дзеці...
Няўжо не шкада іх нікому?
Сэрцы
абпалены, душы знявечаны,
Мары
аб светлым жыцці пакалечаны.
Слёзы
ў вачах аніяк не сакрыеш...
Страшныя
змены, а людзі ўсе тыя ж.
Сотнямі
дні Беларусь мая лічыць,
Чорныя
плямы змывае з аблічча
Колькі
ўжо год, каб прайшоў цяжкі сон –
Чорнае
гора, чорны праклён.
Сняжана
Холадава
ЧОРНЫ БЫЛЬ
I
палохаюся, і малюся —
Ці
то Бог існуе на свеце? —
На
знявечанай Беларусі
Паміраюць
малыя дзеці.
I
нішто ўжо не дапаможа —
Гінуць
вёскі і гінуць хаты...
Ды
каго ж ты караеш, Божа.
Хіба
ж дзетачкі вінаваты?
Аляксандр Бардоўскі
Мы
не чужынцы тут і не свае,
Не
паднясуць нам тут ні хлеб, ні соль,
Бо
многіх вёсак больш не існуе –
На
месцы іх застаўся чорны боль.
На
сотні год – бясконцая зіма,
А
сэрца просіцца і зноў сюды заве…
Няма
Савінічаў і Цітаўкі няма,
І
мова родная тут болей не жыве.
Яна
на Радаўніцу толькі і гучыць
Сярод
крыжоў і белых ручнікоў.
І
ўнукам тут і праўнукам не жыць
Па
міласці былых кіраўнікоў…
Зямля
дзядоў, смяротнае жытло,
Зямля,
якой ўсё болей не стае.
Дваццаты
век, якога не было –
І
не чужынцы мы, і не свае…
Аляксандр Бардоўскі
|